Францыя. Марына Ле Пэн супраць Жана-Люка Меленшона

Фронт Левых — блок, створаны на базе Партыі камуністаў Францыі, не выключае, што іх лідар, былы кандыдат у прэзідэнты Жан-Люк Меленшон, паспрабуе балатавацца ў парламент па выбарчаму ўчастку ў Па-дэ-Кале. Навіна вельмі інтрыгоўная, паколькі менавіта ад Па-дэ-Кале збіраецца абрацца таксама Марына Ле Пэн, старшыня правага Нацыянальнага фронту. Гэта абяцае зацятую бітву кандыдатаў. Ле Пэн і Меленшон — не толькі адэпты розных палітычных вучэнняў. Яны асабіста ненавідзяць адзін аднаго.

Фронт Левых — блок, створаны на базе Партыі камуністаў Францыі, не выключае, што іх лідар, былы кандыдат у прэзідэнты Жан-Люк Меленшон, паспрабуе балатавацца ў парламент па выбарчаму ўчастку ў Па-дэ-Кале. Навіна вельмі інтрыгоўная, паколькі менавіта ад Па-дэ-Кале збіраецца абрацца таксама Марына Ле Пэн, старшыня правага Нацыянальнага фронту. Гэта абяцае зацятую бітву кандыдатаў. Ле Пэн і Меленшон — не толькі адэпты розных палітычных вучэнняў. Яны асабіста ненавідзяць адзін аднаго. Падчас апошняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі палітыкі ахвотна і шмат разоў абменьваліся эпітэтамі кшталту “ідыёт. Справа ледзь не дайшла да судовых іскаў за абразу асобы. Аглядальнікі жоўтай прэсы ўжо зараз у захапленні ад магчымай сутычкі паміж лідарамі двух франтоў.


Па матэрыялах французскай прэсы