Францыя. Маніфестацыя ў абарону аксітанскай мовы
У горадзе Каркасонэ на поўдні Францыі адбылася маніфестацыя прыхільнікаў надання аксітанскай мове статусу дзяржаўнай у рэгіёне. Аксітанская мова (occitan/lenga d'òc) належыць да раманскай групы моў, блізкая да каталонскай. У паўночнай Каталоніі і Італіі аксітанскамоўныя маюць нейкія правы: так, у Італіі пры жаданні жыхароў нейкага месца, аксітанская можа выкладацца ў школах і ўжывацца ў афіцыйных установах. У Францыі мова аксітанцаў не прызнацца ўладамі ўвогуле. Арганізатарамі маршу выступілі Партыя аксітанскага народа і Ініцыятыва за Аксітанію.
У горадзе Каркасонэ на поўдні Францыі адбылася маніфестацыя прыхільнікаў надання аксітанскай мове статусу дзяржаўнай у рэгіёне. Аксітанская мова (occitan/lenga d'òc) належыць да раманскай групы моў, блізкая да каталонскай. У паўночнай Каталоніі і Італіі аксітанскамоўныя маюць нейкія правы: так, у Італіі пры жаданні жыхароў нейкага месца, аксітанская можа выкладацца ў школах і ўжывацца ў афіцыйных установах. У Францыі мова аксітанцаў не прызнацца ўладамі ўвогуле. Арганізатарамі маршу выступілі Партыя аксітанскага народа і Ініцыятыва за Аксітанію. Гэтыя групоўкі выступаюць за стварэнне незалежнай аксітанскай дзяржавы. На акцыю прыехалі 30 тысяч чалавек, у тым ліку госці з-за мяжы: актывісты руху за незалежнасць італьянскага П’емонта, Краіны Баскаў і г.д. Удзельнікі неслі транспаранты: “Патрабуем надаць аксітанскай мове статус афіцыйнай!, “Дайце мовам свабоду!. Таксама яны патрабавалі стварэння радыё і тэлевізійнага канала, якія б вялі трансляцыі на аксітанскай, увядзенне ў школьную праграму прадмета “аксітанская мова. Застаецца дадаць, што вулічныя акцыі — толькі частка барацьбы аксітанскіх актывістаў. Сярод іншага яны стварылі аксітанскую футбольную лігу, футбалісты ў якой размаўляюць выключна па-аксітанску.
Па матэрыялах фракцыі “Свабодны Еўрапейскі Саюз у Еўрапарламенце