Фотафакт: калона расійскай ваеннай тэхнікі ў Сірыі

Сухапутныя войскі РФ, якія насуперак заявам Пуціна прымаюць удзел у наземных аперацыях у Сірыі, выяўленыя ў сельскай мясцовасці правінцыі Латакія. 



brone.jpg

twitter.com/Charles_Lister

Фотадоказы апублікавалі напярэдадні ў сваіх мікраблогах Twitter журналісты Юльян Рэпка і Чарльз Лістэр.

У кадр трапілі найноўшыя расійскія машыны радыёэлектроннай барацьбы, бронетранспарцёр, крытыя грузавікі КамАЗ і "Урал" з невядомым змесцівам, а таксама цяжкая артылерыя (152-міліметровая гаўбіца МСТА-Б), перадае 5 канал.

У адным з грузавікоў брызент часткова адкінуты, а ў кузаве апынуліся жаўнеры УС РФ. Яны апранутыя ў стандартную цёмна-зялёную ўніформу УС РФ з камуфляжам т. зв. "рускі піксель", а часткова - у новую форму "пустэльнай" расфарбоўкі, першыя ўзоры якой на днях былі заўважаныя ў акупацыйных войскаў у Крыме.

У каментарах да фота карыстальнікі адзначаюць: знакі прыналежнасці на бронетэхніцы адсутнічаюць або замаскаваныя такім жа чынам, як і ў расійскай тэхніцы ва Украіне.