Фотафакт. У Маскве пратэстовец пераўвасобіўся ў ахвяру зверстваў войскаў РФ у Бучы
У Маскве прайшла адзінкавая акцыя пратэсту ў знак памяці ахвяр зверстваў расійскіх салдат у Бучы. Пра гэта паведамляе часопіс «Холад».
У рамках акцыі актывіст ляжаў са звязанымі белай стужкай
рукамі — у такім становішчы знаходзілі многіх забітых расійцамі грамадзянскіх у
Бучы.
Акцыю «Буча — Масква» невядомы правёў у Аляксандраўскім садзе, на мосце каля Храма Хрыста Збавіцеля, на Мікольскай вуліцы і на Старым Арбаце.