Фотафакт: Кітайскі мастак малюе «жывыя» рыбкі ў смале
Выпускнік Сіаньскай акадэміі мастацтваў Чжаа
Цзяхуэй стварае 3D-карціны з рыбкамі з дапамогай шматразовага афарбоўвання
застылай смалы, якая выконвае ролю вады ў карціне.

Намаляваныя
рыбкі выглядаюць настолькі рэалістычна, што нават котка мастака спачатку не
змагла адрозніць іх ад жывых.

Чжаа Цзяхуэю асабліва ўдаецца адлюстроўваць
карпаў і залатых рыбак. На стварэнне аднаго такога твора патрэбна каля 30 дзён.

