Ford скарачае вытворчасць аўтамабіляў на карысць электрасамакатаў

Адмаўляючыся ад вытворчасці непапулярных у ЗША седанаў, Форд нацэліўся на заваяванне новага сегменту — райдшэрынга электрасамакатаў. Кампанія набыла каліфарнійскі стартап Spin і намераная разгарнуць сэрвіс пракату электрасамакатаў... па ўсім свеце! Аб гэтым піша "Зялёны партал" .


ford_1.jpeg


Самакаты стартапа Spin ездзяць ужо больш чым у сотні гарадоў. Кіраўнік інкубатара для мабільных стартапаў Ford X Сані Мандра вырашыў, што рынак ужо саспеў для гэтага. Сума кантракта не называецца, аднак інфармацыйны сайт Axios сцвярджае, што Форд заплаціў каля 40 млн долараў.
Паведамляецца, што Spin — толькі адно з набыццёў у рамках змены курса ветэрана аўтаіндустрыі. Гэта частка мэтанакіраванай стратэгіі па прасоўванню "мабільнасці будучыні", у рамках якой Форд набыў ужо цэлы шэраг стартапаў экалагічнага тыпу: байкшэрынгі, шатл-сервісы, рашэнні для робамабілей і г.д.
Паралельна ў кампаніі ідзе іншы працэс — скарачэнне наменклатуры звычайных аўтамабіляў. Паступова з рынку сыйдуць седаны Focus, Taurus и Fusion. А свае ўласныя робамабілі Форд плануе вывесці на дарогі да 2021 году.