Флэшмоб на Майдане: кіяне павіншавалі Сaўчанку з днём нараджэння

На Майдане 11 мая правялі флэш-моб у гонар дня нараджэння Надзеі Саўчанкі.



lyst_nadiji.jpg

Удзельнікі акцыі зрабілі вялікую паштоўку ў выглядзе сэрца, на якой можна было напісаць пажаданні ўкраінскай лётчыцы, што знаходзіцца пад арыштам у Расіі.

Кіяне прынеслі з сабой партрэты Саўчанкі, намаляваныя мастакамі, паветраныя шарыкі і плакаты з надпісам #FreeSavchenko. На паштоўцы-сэрцы хтосьці з удзельнікаў пакінуў надпіс "Надзея, трымайся! Данецк з табой". Арганізатары абяцаюць перадаць віншавальную паштоўку палітзняволенай у СІЗА.
Украінка знаходзіцца за кратамі ўжо 329 дзён, у маі маскоўскі Басманны суд падоўжыў арышт Саўчанкі да канца чэрвеня.
zn.ua