Фінляндыя і Швецыя падпісалі пратаколы аб уступленні ў NATO

Кіраўнікі МЗС Швецыі і Фінляндыі Пека Хаавіста і Ан Ліндэ ў штаб-кватэры NATO падпісалі пратаколы аб уступленні ў альянс. Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг абвясціў аб запуску працэсу ратыфікацыі членства абедзвюх краін.

46c30000_0aff_0242_624d_08d9949430da_cx0_cy10_cw0_w408_r1_s.webp

Подпісы пад дакументам таксама паставілі паслы 30 краін NATO. «Сёння мы афіцыйна падпісваем пратакол аб уступленні і запускаем працэдуру ратыфікацыі. Дзверы NATO адкрытыя для ўсіх еўрапейскіх дэмакратый. Гэта добры дзень для Фінляндыі і Швецыі і NATO, мы станем мацней з 32 краінамі-членамі»,— сказаў Столтэнберг.

Фінляндыя і Швецыя стануць сябрамі альянса на фоне вайны ва Украіне. Уласна, менавіта расійская агрэсія і спарадзіла імкненне дзвюх дзяржаў у ваенны блок.