Еўразвяз рыхтуе новыя санкцыі супраць Расіі
Улады Еўразвяза на наступным тыдні маюць намер абмеркаваць увядзенне новых санкцый у дачыненні да Расіі за яе ролю ў пагаршэнні сітуацыі ў Сірыі.
Гаворка ідзе пра абмежавальныя меры ў дачыненні да расійскіх афіцыйных асоб. Пакуль у Вашынгтоне і Брусэлі не аддадзена фармальнага распараджэння пра падрыхтоўку «чорнага спісу», аднак амерыканскія і еўрапейскія дыпламаты ўжо абмяркоўваюць яго магчымыя параметры. Патэнцыйна ў такі санкцыйны спіс могуць увайсці да 12 расійскіх афіцыйных асоб.
Шэраг нямецкіх палітыкаў заявілі, што ў дачыненні да Расіі варта разгледзець і новыя эканамічныя санкцыі, у тым ліку забарона на пастаўку ў РФ тэхналогій двайнога прызначэння і замарозку праекта газаправода «Паўночная плынь 2».
На бліжэйшым пасяджэнні кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ ў панядзелак [17 кастрычніка] пытанне аб новых санкцыях у дачыненні да РФ абмяркоўвацца не будзе. Аднак калі бамбардзіроўкі Алепа працягнуцца або сітуацыя ў Сірыі пагоршыцца, то пытанне аб узмацненні санкцый будзе сур'ёзна абмяркоўвацца.
Міжнародная кааліцыя ў Сірыі пад кіраўніцтвам ЗША сцвярджае, што расійскія ці сірыйскія самалёты могуць быць датычныя да абстрэлу гуманітарнай калоны ў кантраляваных ўзброенай апазіцыяй прыгарадах Алепа, а таксама разбурэнні лякарні і масавай гібелі мірных жыхароў гэтага горада ў выніку авіяўдараў. Масква і Дамаск абвінавачанні адхіляюць.
Паводле The Wall Street Journal