ЕС заклікаў Беларусь неадкладна вызваліць усіх затрыманых на Маршах недармаедаў
17 сакавіка Еўрасаюз апублікаваў з заклікам да Беларусі ўзмацніць дэмакратычныя працэсы.
«Павінна быць забясьпечана свабода сходаў і асацыяцый. Нядаўна затрыманыя мірныя ўдзельнікі акцыі пратэсту, сярод якіх і журналісты, якія асвятлялі мерапрыемства, неадкладна павінны быць вызваленыя», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара кіраўніка замежнапалітычнага ведамства ЕС.
З 3 да 17 сакавіка ўлады Беларусі пакаралі не менш за 204 чалавекі, сотні выклікалі на «прафілактычныя гутаркі».
Нагадаем, што спускавым кручком для масавых пратэстаў стала прыняцце Дэкрэта аб дармаедстве. Але глыбінная прычына заключаецца ў эканамічным адставанні Беларусі ад суседніх краін Цэнтральнай Еўропы. ВУП скараціўся на 6,6% за два апошнія гады, і працягвае падаць сёлета, а рэальныя даходы людзей упалі на 7% за мінулы год. У рэгіёнах людзям няма работы, многія сем'і выжываюць толькі за кошт выезду мужчын на заробкі ў Расію.
Пратэстоўцы патрабуюць адмены дэкрэта, змены эканамічнай палітыкі і правядзення свабодных выбараў.
Паводле «Нашай Нівы»