Егіпет. Вайна супраць свінняў
Арыгінальным чынам выкарыстоўвае егіпецкі ўрад эпідэмію свінога грыпу. Ён стаў падставай для кампаніі супраць секты забалінаў — адной з сектаў рэлігіі коптаў (праваслаўныя жыхары Егіпту). Найбольшая камуна забалінаў знаходзіцца ў Каіры, што вельмі не падабаецца ўраду, які хацеў бы бачыць сталіцу краіны мусульманскім горадам. Доўгі час чыноўнікі спрабавалі неяк перасяліць забалінаў, аднак беспаспяхова: яны акупавалі сектар збору смецця. Аднак свінячы грып даў магчымасць вырашыць старую задачу. Так атрымалася, што выключна забаліны спажываюць свініну ў Егіпце.
Арыгінальным чынам выкарыстоўвае егіпецкі ўрад эпідэмію свінога грыпу. Ён стаў падставай для кампаніі супраць секты забалінаў — адной з сектаў рэлігіі коптаў (праваслаўныя жыхары Егіпту). Найбольшая камуна забалінаў знаходзіцца ў Каіры, што вельмі не падабаецца ўраду, які хацеў бы бачыць сталіцу краіны мусульманскім горадам. Доўгі час чыноўнікі спрабавалі неяк перасяліць забалінаў, аднак беспаспяхова: яны акупавалі сектар збору смецця. Аднак свінячы грып даў магчымасць вырашыць старую задачу. Так атрымалася, што выключна забаліны спажываюць свініну ў Егіпце. Між тым, урад на днях прыняў рашэнне знішчыць усіх свіней у Егіпце (дарэчы, ініцыятыва была падтрыманая ісламскай апазіцыяй). Лічыцца, што забаліны ўтрымліваюць каля 400 тысяч свіней, і проста так забіваць іх або аддаваць на забойства ўладам не жадаюць. Улады ж пагражаюць тым, хто трымае свіней, турмою. Цяжка сказаць, чым закончыцца барацьба часткі егіпецкіх грамадзян за права трымаць свіней. Эксперты сцвярджаюць, што хутчэй за ўсё дзяржаўная бюракратычная машына абмяжуецца фармалізмам.
Па матэрыялах “Jungle World (Германія)