Дыпламат ЗША: Паўночная Карэя будзе знішчаная, калі працягне бязглуздыя паводзіны
Прадстаўніца Злучаных штатаў у ААН Нікі Гейлі заявіла 17 верасня, што Савет Бяспекі ААН вычарпаў варыянты стрымлівання ядзернай праграмы Паўночнай Карэі

Вулічны экран у Токіё транслюе заяву кіраўніка КДНР Кім Чэн Ына, ілюстрацыйнае фота "Радыё Свабода"
Паводле Нікі Гейлі Злучаным Штатам, магчыма, давядзецца перадаць справу КДНР міністру абароны.
«Мы спрабуем ўсе іншыя магчымасці, якія ў нас ёсць, аднак разглядаецца і мноства ваенных варыянтаў», — заявіла Гэйлі. Паўночная Карэя «будзе знішчаная», калі працягне «бязглуздыя» паводзіны, дадала яна. Гэйлі паўтарыла: хоць «вайны ніхто не хоча», Паўночная Карэя «напрошваецца на вайну».

Нікі Гейлі, архіўнае фота "Радыё Свабода"
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заяўляў два тыдні таму, што ЗША
гатовыя бараніць сябе і саюзнікаў «з выкарыстаннем поўнага спектру дыпламатычных,
звычайных і ядзерных магчымасцяў».
КНДР тым часам пагражае «патапіць Японію» і ператварыць ЗША ў «цемру і попел», за апошні месяц двойчы праводзіла запускі ракетаў над Японіяй.
Як і шмат іншых краінаў, Беларусь заклікала КНДР прытрымлівацца рашэнняў ААН і не запускаць ракетаў, крытыкавала за выпрабаванне тэрмаядзернай бомбы.