Дональд Трамп абвінаваціў The New York Times у дзяржаўнай здрадзе

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на твітэр-акаунт прэзідэнта ЗША.

1550392725_0_0_2969_1670_600x0_80_0_0_1eb40d1bfd08607e7e9b5767ced2d44b.jpg

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў «здрадаю» і «хлуснёй» матэрыял газэты The New York Times, у якім гаворыцца, што ЗША ўзмацнілі напады на кампутарныя сістэмы, адказныя за энэргазабеспячэнне Расіі. «Гэта віртуальны акт дзяржаўнай здрады аднойчы вялікай газэты, якой вельмі патрэбны... якія-небудзь матэрыялы, нават калі гэта наносіць шкоду нашай краіне. І, акрамя таго, гэта няпраўда», — напісаў Трамп у Твітэры.


The New York Times, спасылаючыся на былых кіраўнікоў і службовых асобаў Белага дома, заявіла, што адміністрацыя ЗША актывізавала спробы ўкаранення шкодных праграм у кампутарныя сістэмы, якія адказваюць за пастаўкі расійскай энэргіі. Такія кібертакі, паводле публікацыі, праводзяцца з 2012 году, але ў апошні час яны сталі больш актыўнымі і агрэсіўнымі.
svaboda.org