Данецкія сепаратысты: двух закладнікаў вызвалілі, аднаго захапілі

Апалчэнцы сіл самаабароны ў Славянску вызвалілі дваіх з траіх спецназаўцаў падраздзялення «Альфа» СБУ Украіны ў абмен на сваіх прыхільнікаў, паведамілі «Інтэрфаксу» у штабе сіл самаабароны.



zakladn.jpg

«Нам удалося дамовіцца з процілеглым бокам аб абмене дваіх з гэтых спецназаўцаў на нашых прыхільнікаў, затым мы іх вызвалілі», — сказаў прадстаўнік самаабароны па тэлефоне.

Ён удакладніў, што з вызваленымі спецназаўцамі было заключана пагадненне аб іх далейшым няўдзеле ў сілавых аперацыях на паўднёвым усходзе краіны.

Між тым, ноччу ў горадзе Горлаўка Данецкай вобласці сепаратысты захапілі ў палон кіраўніка мясцовай суполкі Усеўкраінскага аб’яднання «Свабода» Арцёма Попіка

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе Данецкай абласной арганізацыі УА «Свабода», каля гадзіны ночы злачынцы напалі на дом Попіка, пырснулі газавым балончыкам яму ў твар і спрабавалі захапіць. Спачатку Попіку атрымалася адбіцца і замкнуцца ў доме. Ён паспеў набраць «102», але пры першых яго словах на іншым канцы провада паклалі слухаўку. Цяпер мужчына знаходзіцца ў палоне ў тэрарыстаў.

У прэс-службе абларганізацыі партыі адзначылі, што гэта ўжо другі выпадак выкрадання «свабодаўца» у Горлаўцы. 29 красавіка гэтага года быў захоплены ў палон Яраслаў Маланчук, які з’яўляецца членам АВК ў тэрытарыяльнай выбарчай акрузе № 50 ад кандыдата на пасаду прэзідэнта Украіны, старшыні «Свабоды» Алега Цягнібока.