Частка тэрыторыі Херсонскай вобласці захопленая

Расійскія войскі акупавалі шэраг населеных пунктаў вобласці, у тым ліку гарады Генічаўск і Новую Кахоўку, паведамляе korrespondent.net.

2714884.jpg

Расійскія войскі захапілі шэраг населеных пунктаў Херсонскай вобласці, паведамляе прэс-служба Херсонскай аблдзяржадміністрацыі ў чацвер, 24 лютага.

"Генічаўскі раён: усе дзяржаўныя структуры перайшлі пад кантроль захопнікаў... Берыслаўскі раён: вялікая калона бронетэхнікі перасекла Кахоўскую ГЭС і накіравалася ў бок Вялікай Аляксандраўкі... Кахоўскі раён: ваенная тэхніка стаіць у горадзе Новая Кахоўка. Захопленыя Кахоўская ГЭС і пераправы праз Паўночна-Крымскі канал... Херсонскі раён: інфармацыя частковая. Олешкі пад кантролем расійскіх войскаў... Пераправа праз Дняпро пад кантролем захопнікаў", — гаворыцца ў паведамленні.