Чарнаўцы: у піцэрыю забаранілі ўваходзіць расійскамоўным
На дзвярах піцэрыі ў Чарнаўцах размясцілі налепку з выявай свінні, расфарбаванай у колеры расійскага сцягу.
.
Кіраўніцтва чарнавецкай New York Street Pizza паясняе, што выява нанесеная з-за вялікай колькасці па-прарасійску настроеных наведвальнікаў.
"Гэта папярэджанне. Такія наведвальнікі адмаўляюцца размаўляць па-ангельску і па-ўкраінску. А мы чыста прынцыпова расійскай не размаўляем. Гэта нашая моўная палітыка. Вельмі шмат гасцёў абражаецца на гэта, таму мы вымушаныя былі зрабіць такое папярэджанне", — кажа адміністратар установыАляксандр.
Паводле gazeta.ua