ЗША заклікалі пакараць вінаватых у забойстве Шарамета

У Кіеве адбылася акцыя памяці да трэцяй гадавіны з дня забойства журналіста Паўла Шарамета. Падчас яе павераны ў справах ЗША ва Украіне Уільям Тэйлар заклікаў улады прыцягваць да адказнасці вінаватых у смерці журналіста, піша Свабода.

nch_001_18.jpg


У акцыі прынялі ўдзел часовы павераны ў справах ЗША ва Украіне Уільям Тэйлар, былыя калегі, сябры і сваякі журналіста. Падчас свайго выступу Тэйлар заклікаў украінскую ўладу расследаваць забойства журналіста і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
«Да трэцяй гадавіны забойства Паўла Шарамета мы заклікаем улады прадэманстраваць прыхільнасць да свабоды прэсы і прыцягваць да адказнасці вінаватых у смерці. Незалежныя СМІ адыгрываюць важную ролю ва ўкраінскай дэмакратыі», — заявіла амбасада ЗША. Падчас акцыі Уільям Тэйлар трымаў плакат з тэкстам «Хто забіў Паўла?»
Таксама ўдзельнікі акцыі заклікалі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага сфармаваць працоўную групу з прадстаўнікоў праваахоўных органаў, каб прадставіць справаздачу аб выніках трохгадовага расследавання забойства Шарамета.