Чым займаўся цяперашні папа Францішак у часы аргентынскай дыктатуры?

Адкрытыя новыя факты з жыцця Хорхе Берголіа, звязаныя з яго жыццём і дзейнасцю ў часы аргентынаскай вайсковай дыктатуры, паведамляе радыё Ватыкана.



pope.jpg

У той змрочны перыяд нават многія блізкія Берголіа людзі не разумелі яго пазіцыі: чаму перад абліччам несправядлівасці і пераследу кіраўнік аднаго з самых буйных і ўплывовых ордэнаў маўчыць, чаму не скажа ўсім праўды?
Падобныя пытанні часта ўздымаліся на старонках камуністычных газет на радасць аргентынскіх прыхільнікаў дыктатуры.
13 сакавіка 2013, пасля абрання кардынала Берголіа на Пасад св. Пятра, гэта тэма зноў была ўзнята.
Адным з даследчыкаў, які ўключыўся ў пошук дакументаў супраць новага Папы, быў італьянскі журналіст Нэла Скава.
Аднак, да свайго вялікага здзіўлення ён знайшоў зусім адваротнае да таго, што шукаў.
Даследчык убачыў, што дзякуючы тагачаснаму генеральнаму настаяцелю Ордэна езуітаў Хорхе Берголіа ў Аргентыне была створана сапраўдная падпольная сетка, мэта якой заключалася ў выратаванні дысідэнтаў, пераследаваных дыктатарскім рэжымам.
Знойдзеныя дакументы сталі асновай для кнігі «Спіс Берголіа», якая некалькі дзён таму з’явілася на паліцах кніжных крамаў Італіі і атрымала назву па аналогіі з вядомым на ўвесь свет «Спісам Шындлера».
У ёй сабраны сведчанні і гісторыі 192 асоб, выратаваных будучым Папам. Большасць апавяданняў тычыцца аргентынскай сталіцы, дзе пражываў Хорхе Берголіа, а таксама ўніверсітэта «Дэль Сальватор», звязанага з Ордэнам езуітаў.
Менавіта тут саракагадовы езуіт хаваў шматлікіх дысідэнтаў, часта цэлыя групы, прадстаўляючы іх студэнтамі, якія праходзяць духоўныя практыкаванні.
Многім з іх у далейшым Берголіа дапамагаў пакінуць краіну, будучы перакананым, што забітымі «яны не маглі б працягваць сваю місію».
Некаторыя сведкі тых падзеі апавядаюць, што Берголіа заклікаў да большай асцярожнасці, прасіў не казаць па тэлефоне кампраметуючых рэчаў і не пісаць лістоў, таму што гэта «не быў час гульні ў герояў».
Ён дзейнічаў асцярожна і дзякуючы гэтаму намагаўся вызвалення многіх палітычных вязняў, нават падчас прыватных сустрэч з высокімі прадстаўнікамі рэжыма.
Паводле be.radiovaticana.va