«Ціск на нашу мяжу не вычэрпваецца». Латвія падоўжыла рэжым НС на мяжы з Беларуссю на 3 месяцы

Урад Латвіі падоўжыў рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю яшчэ на тры месяцы. Ён будзе дзейнічаць да 10 траўня. Пра гэта паведамляе памежная служба краіны.

0112_tiesibsarga_vizite_dap_20220126_14_26_54_0.jpg


Рэжым НС летась быў уведзены ў Лудзенскім, Краслаўскім і Аўгшдаўгаўскім краях, а таксама ў Даўгаўпілсе. Зона яго дзеяння не змянялася, адзначае REFORM.by.

«Бачачы, што ціск на нашу мяжу не вычэрпваецца і што гібрыдная аперацыя, арганізаваная рэжымам Лукашэнкі, працягваецца, у нас няма іншага выбару, акрамя як працягваць рэжым НС у памежных муніцыпалітэтах. Гэта дазваляе нам хутчэй рэагаваць і працаваць з іншымі службамі ў гэтай крызіснай сітуацыі. Мы распрацавалі розныя сцэнары развіцця падзей і будзем гатовыя рэагаваць у выпадку пагаршэння сітуацыі», — цытуе прэс-служба памежнікаў міністра ўнутраных спраў Марыю Голубеву.

У паведамленні пагранслужбы акцэнтуецца ўвага на тым, што мігранты працягваюць спрабаваць перайсці мяжу з боку Беларусі групамі ад 3 да 12 чалавек. Рэгіструецца некалькі спробаў у дзень. Усяго з 10 жніўня 2021 года папярэджана 5477 такіх спробаў.