Хваля флэшмобаў "Рускае забівае!" ў супермаркетах Кіева
У розных супермаркетах сталіцы Украіны адбыўся цэлы шэраг флэшмобаў пад красамоўнай назвай "Рускае забівае!", паведамляе korrespondent.net
На іх заклікалі байкатаваць расійскія тавары. Актывісты падалі на падлогу крам, трымаючы ў руках плакаты "Расійскае купіў — вайну аплаціў!", "Ні капейкі акупантам!", "Каб у прышэльцаў скончыліся кулі, згорнем Расіі дулю!", "Купляеш 460–469 — плаціш зялёным чалавечкам" і іншыя.
Некаторыя расійскія кампаніі просяць прызначыць іх таварам украінскі штрыхкод