Брытанскую прынцэсу назвалі Шарлота Элізабэт Дыяна

Прынц Уільям і Кейт Мідлтан назвалі другое дзіцяці Шарлота Элізабэт Дыяна, паведаміла прэс-служба Кенсінгтонскага палаца.



ctdbn2_w631h356.jpg

Імя дзіцяці далі па ўзгадненні з бабуляй прынца Уільяма каралевай Лізаветай II.

Нованароджаная Шарлота Элізабэт Дыяна стала пятай праўнучка каралевы. Яна будзе насіць тытул прынцэсы кембрыджскай і зойме чацвёртае месца ў чарзе на брытанскі трон.

Нагадаем, прынцэса нарадзілася 2 траўня ў 08:34 раніцы. Прынц Уільям прысутнічаў пры родах. Вага нованароджанай — 3,7 кг.