Брэйвік стаў студэнтам паліталогіі

Андэрс Берынг Брэйвік, які адбывае 21-гадовы тэрмін за забойства 77 чалавек у 2011 годзе, прыняты ва ўніверсітэт Осла на курс палітычных навук.



breivik.jpg

Як заявіў рэктар універсітэта Оле Петэр Отэсэн, усе вязні нарвежскіх турмаў маюць права на атрыманне вышэйшай адукацыі, калі адпавядаюць патрабаванням да абітурыентаў. Таксама ён прызнаўся, што прыняць рашэнне датычна Брэйвіка было няпроста, у тым ліку і таму, што некаторыя застрэленыя ім маладзёны былі студэнтамі дадзенага ўніверсітэта.
Андэрс Брэйвік не будзе мець магчымасці кантактаваць са студэнтамі альбо выкладчыкамі, таксама яго не дапусцяць да інтэрнэт-рэсурсаў.
Заяву Брэйвіка для прыёму ва ўніверсітэт адхілілі два гады таму, аднак ён вывучаў некаторыя паліталагічныя курсы дыстанцыйна. Цяпер жа ён мае паўнавартасны статус студэнта.
Тым часам 21-гадовы тэрмін, які Брэйвік адбывае за бойню ў моладзевым летніку на выспе Утоя, можа быць працягнуты.
Паводле BBC.