Бельгія выпусціць унікальныя паштовыя маркі
Адны са смакам і водарам шакаладу, іншыя будуць змяняцца пад уплывам тэмпературы.
Бельгійская пошта хоча здзівіць філатэлістаў і плануе выдаць налета адмысловую калекцыю. Ужо вядома, што сапраўдным гітом будуць маркі са смакам бельгійскага шакаладу.
Аднак гэта не канец сюрпрызаў. З нагоды стагоддзя з дня заснавання бельгійскага Упраўлення метэаралагічных прагнозаў, выйдуць маркі, якія пры тэмпературы +25 градусаў будуць змяняць колер і выгляд.
Іншыя маркі будуць надрукаваныя на адмысловай флюарэсцэнтнай паперы.
Налета бельгійская пошта плануе таксама адзначыць 20-годдзе валадарання караля Альберта ІІ. З гэтай нагоды на рынку з’явяцца маркі з ягонай выявай.
radyjo.net