Бельгія. Барацьба з незалежнікамі — ідыятызм
Лідар фламандсцкіх нацыяналістаў Барт дэ Вевер выпадкова прыдумаў новы сепаратысцкі лозунг.
Адбылося гэта на святкаванні перамогі яго партыі «Новы фламандскі альянс» на мясцовых выбарах, якія прайшлі ў Бельгіі на мінулым тыдні. Альянс стаў першай партыяй у фламандскай
камуне, атрымаўшы каля 38 працэнтаў галасоў. Нацыяналісты зрабілі тое, што нікому не ўдавалася за апошнія 80 гадоў — пасунулі сацыялістаў з мэрыі галоўнага фламандскага гораду Антверпен. На
хвалі перамогі дэ Вевер запатрабаваў ад бельгійскага ўраду, які ўзначальвае сацыяліст-франкафон Эліа дзі Рупа, «зрабіць высновы» і пачаць перамовы пра канчатковы падзел Бельгіі на
дзве краіны. На тым самым мітынгу палітык нечакана ляпнуў: «Здымі ўжо гэтую кружэлку, ідыёт». Аказалася, што фраза была адрасаваная не прэм’еру, а гукааператару, які
ўключыў падчас мітынгу не тую мелодыю. Дэ Вевер папросту забыў зняць мікрафон, які быў замацаваны на яго гарнітуры. Аднак публіка спачатку зразумела гэта не вельмі карэктнае выказванне як пасланне на
адрас дзі Рупа, якога адразу пачала называць ідыётам-дыджэем. Апошні, між тым, здаецца, не жадае «здымаць кружэлку» і прапануе не разводзіцца, а пачакаць вынікаў прызначаных на 2014
год парламенцкіх выбараў.
Паводле бельгійскай прэсы