Беларусы ЗША адсвяткавалі юбілей гісторыка Янкі Запрудніка
Пра ўрачыстае святкаванне паведаміў у Фэйсбуку Вадзім Васільеў.
Слаўны юбілей Янкі Запрудніка ўрачыста адсвяткаваўся беларускай грамадой у Саўт-Рыверы. Летняя спёка не перавысіла жаданне пабачыцца з юбілярам ды святкаваць разам з ім і сябрамі. На сустрэчы прысутнічалі розныя пакаленні беларускай эміграцыі ЗША. Прыйшоў павіншаваць сябра выбітны навуковец і актывіст беларускай дыяспары ў Амерыцы, у мінулым сябра Прэзыдыюму Рады БНР Вітаут Кіпель.
Янка Запруднік — гісторык і публіцыст, адзін з самых актыўных дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША. Спадар Запруднік належыць да паваеннай хвалі беларускай эміграцыі ў Амерыку, якая дзейнічала найбольш плённа і менавіта дзякуючы ёй амерыканцы сталі ведаць пра Беларусь.