Беларусы Маямі зладзілі акцыю салідарнасці
Чарговая акцыя падтрымкі ад беларусаў замежжа.

Чарговая акцыя падтрымкі беларусаў прайшла ў Маямі. Актывісты South Florida chapter Belarusian American association (BAZA FLorida) правялі акцыю "0 праміле" ў самым буйным гандлёвым цэнтры штата Фларыда - Aventura Mall. Гэтак жа быў праведзены флэшмоб у якім удзельнікі, якія стаялі ля сцяны трымалі ўлёткі з надпісам "Help stop violence in Belarus", што ў перакладзе з ангельскай гучыць як "Дапамажыце спыніць гвалт у Беларусі".

Гэтая акцыя была праведзеная з мэтай прыцягнення ўвагі да сітуацыі, якая адбываецца ў Беларусі, а таксама ў падтрымку ўсіх смелых беларусаў якія выступаюць супраць дзейнага рэжыму, беларусаў, якія падвяргаюцца арыштам, катаванням, і зневажанням. Падчас акцыі мінакам раздавалі ўлёткі з кароткай інфармацыяй аб тым, што адбываецца ў Беларусі.


Паводле прэс-рэліза