Балівія. Не абражаць прэзідэнта на Facebook!
Урад Балівіі абвясціў пра тое, што будзе ўжываць санкцыі супраць асобаў, якія абражаюць прэзідэнта Маралеса ў сацыяльных сетках, а таксама ў Твітары.
Супраць іх, па словах віцэ-прэм’ера, будуць распачаты справы на аснове закона супраць расізму і іншых формаў дыскрымінацыі. Мяркуючы па ўсім, да барацьбы з абразамі Маралеса ў інтэрнэце
вырашылі падысці вельмі сур’ёзна. Пры апараце МУС ужо створана структура для маніторынгу электроннай прасторы. Як заявіў Карлас Рамэра, міністр унутраных спраў Балівіі, у сацыяльных сетках і
на Твітары рэгулярна пішуцца абразы: «Ніхто не збіраецца рабіць замах на права выказваць сваю думку, аднак мы не дазволім нікому абражаць іншую асобу». Апазіцыя адразу выступіла
супраць. Па словах аднаго з яе лідараў, апазіцыянеры таксама павінны кантраляваць службу маніторынгу. Праціўнікі Маралеса ўказваюць на цікавы момант: Маралес увесь час скардзіцца, што яго абражаюць і
крыўдзяць у сацыяльных сетках, аднак сам не ў Твітары, ні на Facebook акаўнта не мае.
Паводле венесуэльскай прэсы