Баевікі сцягваюць новыя сілы да аэрапорту ў Данецку (відэа)
За апошнія 24 гадзіны прарасейскія баевікі ў Данецку тры разы спрабавалі ўзяць штурмам аэрапорт. Усе тры атакі ўкраінскія вайскоўцы адбілі.
Пазіцыі ў Данецкім аэрапорце маюць стратэгічнае значэнне для ўкраінскага войска ды з'яўляецца сталаю пагрозаю для баевікоў. Таму змаганне за гэты пункт доўжыцца вось ужо некалькі месяцаў, нягледзячы нават на абвешчанае ў верасні перамір'е.
Паводле апошніх паведамленняў, украінскія вайскоўцы нягледзячы на пастаянныя абстрэлы з цяжкай артылерыі не пакідаюць сваіх пазіцый. Адна з апошніх масіраваных атакаў тэрарыстаў з банды Матаролы не ўдалася і баевікі згубілі забітымі некалькі дзясяткаў чалавек. Ёсць страты і сярод украінскіх вайскоўцаў, паводле афіцыйнае інфармацыі, загінулі дзевяць жаўнераў.