Баевікі "Ісламскай дзяржавы" забілі другога брытанскага закладніка
Тэрарысты з "Ісламскай дзяржавы" абезгаловілі брытанскага падданага Алана Хенінга. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран паабяцаў знайсці і пакараць забойцаў-ісламістаў.
![0_17973122_303_00.jpg 0_17973122_303_00.jpg](/img/v1/news/full/0_17973122_303_00.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алан Хенінг
Тэрарыстычная арганізацыя "Ісламская дзяржава" выклала ў пятніцу, 3 кастрычніка, у інтэрнэце відэа з абезгалоўліванне падданага Вялікабрытаніі Алана Хенінга. Перад здзяйсненнем забойства баявік, які стаіць у балаклаве за спінай у палоннага, заявіў, што ў смерці Хенінга вінаваты брытанскі парламент, які прыняў рашэнне аб паветраных ударах па пазіцыях "Ісламскай дзяржавы". Ісламіст дадаў, што наступнай ахвярай стане амерыканскі закладнік Эдвард Кэсінг, калі авіяналёты ваенна-паветраных сілаў ЗША не спыняцца, перадае агенцтва Reuters.
Хенінг быў захоплены ісламістамі ў Сірыі, дзе ён у якасці кіроўцы-добраахвотніка ўдзельнічаў у дастаўцы гуманітарных грузаў. Паводле інфармацыі агенцтва AFP, 47-гадовы жыхар Манчэстэра прабыў у палоне 10 месяцаў. Ён стаў другім брытанцам, якія загінулі ад рук "Ісламскай дзяржавы". Раней джыхадзісты абезгаловілі яго суайчынніка Дэвіда Хэйнса.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што "зверскае забойства Алана Хенінга паказала варварскую і агідную сутнасць тэрарыстаў". Кіраўнік урада паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб "адшукаць і прыцягнуць да адказнасці" забойцаў брытанскага падданага.
Паводле www.dw.de