У Азербайджане кажуць пра стварэнне новай дзяржавы
Бакінскае інфармацыйнае агенцтва Turan выступіла з сенсацыйнай навіной. Бліжэйшым часам можа быць абвешчана пра стварэнне ўраду рэспублікі «Заходні Азербайджан (Ірэван) у выгнанні».
Па словах аўтараў праекту, «спачатку будзе створаны Нацыянальны савет рэспублікі, затым пройдуць парламенцкія выбары, і, нарэшце, будзе сфарміраваны ўрад у выгнанні».
Галоўная мэта стваральнікаў псеўдадзяржавы — вярнуць усе гістарычныя зямлі, уключаючы армянскі Ерэван, а таксама некаторыя тэрыторыі Турцыі і Ірана. У прынцыпе, усё гэта можна разглядаць праз прызму жартаў або азербайджанска-армянскага канфлікту. Ён доўжыцца ўжо амаль 30 гадоў, у тым ліку і ў інфармацыйнай прасторы.
Аднак некаторыя эксперты ў кантэксце апошніх падзей заклікаюць турбавацца не Ерэван, а Тэгеран. З улікам цяперашняга канфрантацыйнага стану адносін паміж Вашынгтонам і Тэгеранам лагічна дапусціць разыгрыванне Злучанымі Штатамі азербайджанскай карты ў Іране. Гаворка пра тое, каб шляхам падтрымкі мясцовай азербайджанскай камуны дамагчыся федэралізацыі краіны, паслабіўшы яе геапалітычную вагу.
Так ці інакш, стварэнне новай дзяржавы — гэта не гульня. Як піша каўказская прэса, «падобна, што наперадзе нас чакае каскад сур’ёзных падзей, якія ахопяць Блізкі Усход».
Паводле азербайджанскай прэсы