Аўстралія збіраецца пазбаўляць грамадзянства ісламскіх радыкалаў

Аўстралійскія ўлады працуюць над законапраектам па пазбаўленні грамадзянства асоб, якія змагаюцца ў шэрагах ісламскіх радыкалаў на Блізкім Усходзе. Пра гэта паведаміў у аўторак прэм’ер-міністр Тоні Эбат.



avstralija_280x210.jpg

Меры закрануць і тых ісламістаў, якія здзяйсняюць злачынствы на тэрыторыі краіны, перадае Інтэрфакс.

Паводле статыстычных дадзеных, на баку радыкальных груповак у Іраку і Сірыі ваююць каля сотні выхадцаў з Аўстраліі і не менш за 150 чалавек на тэрыторыі краіны гатовыя падтрымаць радыкалаў.

Нядаўна Аўстралія зрабіла больш жорсткім антытэрарыстычнае заканадаўства: за любую паездку ў Ірак або Сірыю грамадзянін краіны можа атрымаць да 10 гадоў турмы.

krynica.info