Аргенціна. Прайграла на выбарах — сышла з шоу

Дзіўныя наступствы мела параза ў мінулыя выходныя на рэгіянальных выбарах кіруючай у Аргенціне партыі пераністаў пад кіраўніцтвам цяперашняга прэзідэнта Крысціны Фернандэс. На наступны дзень з шоу Gran Cuñado (аналаг “За шклом) па сваёй волі сышла жанчына, якая парадзіруе прэзідэнта. Шоу Gran Cuñado пабудавана на тым, што ўсе ўдзельнікі капіруюць вядомых палітыкаў. Па правілах, палітыка, якога трэба выгнаць з праграмы, абірае публіка. Аднак на гэты раз акторка пайшла з шоу добраахвотна.

Дзіўныя наступствы мела параза ў мінулыя выходныя на рэгіянальных выбарах кіруючай у Аргенціне партыі пераністаў пад кіраўніцтвам цяперашняга прэзідэнта Крысціны Фернандэс. На наступны дзень з шоу Gran Cuñado (аналаг “За шклом) па сваёй волі сышла жанчына, якая парадзіруе прэзідэнта. Шоу Gran Cuñado пабудавана на тым, што ўсе ўдзельнікі капіруюць вядомых палітыкаў. Па правілах, палітыка, якога трэба выгнаць з праграмы, абірае публіка. Аднак на гэты раз акторка пайшла з шоу добраахвотна. Больш таго, падчас цырымоніі развітання з шоу імітатар Крысціны сказала ў прамым эфіры: “Я пакідаю вас, паколькі ведаю, што мушу вас пакінуць. Калі верыць апытанням прэсы, гэта рашэнне фальшывай Крысціны абсалютная большасць аргенцінцаў сустрэла на ура. Сігнал уладам больш чым зразумелы. Праўда, у шоу застаўся актор, які імітуе мужа Крысціны, былога прэзідэнта Аргенціны Нестара Кірхнера. Магчыма, у пераністаў яшчэ не ўсё згублена.


Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)