Амерыканскага студэнта прысудзілі да 15 гадоў катаргі ў Паўночнай Карэі
Вярхоўны суд КНДР прысудзіў амерыканскага студэнта Ота Уормбіра да 15 гадоў папраўчых прац за злачынства супраць дзяржавы. Судовы працэс заняў адну гадзіну.

Амерыканскі студэнт Ота Ўормбір на судовым працэсе / ibtimes.com
Уормбіру ставяць у віну крадзеж плаката з палітычным лозунгам з тэрыторыі гатэля, уваход на якую дазволены толькі яго супрацоўнікам.
Амерыканскага студэнта затрымалі 2 студзеня 2016 года, калі ён спрабаваў пакінуць Паўночную Карэю. Улады абвінавацілі яго ў злачынстве супраць дзяржавы, а таксама ў супрацоўніцтве з сакрэтнай студэнцкай арганізацыяй і ЦРУ.

У канцы лютага Уормбир даў прэс-канферэнцыю, на якой распавёў аб крадзяжы і пра тое, як ён у ёй раскайваецца. Па словах студэнта, у ЗША ён разлічваў абмяняць плакат на машыну, абяцаную святаром
Аб’яднанай метадысцкай царквы з Агаё. У сваю чаргу Метадысцкая царква штата Паўночная Караліна заявіла, што ў яе спісах адсутнічае такі вернік.
Паводле Associated Press