Аляксея Навальнага сёння могуць адправіць за краты

Люблінскі раённы суд Масквы разглядае сёньня пытанне аб магчымасці змены ўмоўнага пакарання расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага на рэальны тэрмін.

kia.jpg

З адпаведным прадстаўленнем у суд звярнулася расійская Федэральная служба выканання пакаранняў. Там лічаць, што Аляксей Навальны сістэматычна парушае правілы адбыцця ўмоўнага пакарання, да якога яго прысудзілі па так званай справе «Іў Рашэ» у снежні 2014 году.

Аляксей Навальны лічыць, што патрабаванне ФСВП замяніць яго ўмоўны тэрмін на рэальны звязанае з выбарамі і нядаўнімі рассьледаваннямі Фонду барацьбы з карупцыяй, які ўзначальвае Навальны.

Браты Аляксей і Алег Навальныя ў сьнежні 2014 году былі асуджаныя за крадзеж больш за 26 мільёнаў рублёў у кампаніі «Іў Рашэ» і звыш 4 мільёнаў рублёў у «Шматпрофільнай працэсінгавай кампаніі», а таксама за легалізацыю больш за 21 мільёнаў рублёў. Абодвух прысудзілі да 3 з паловай гадоў пазбаўлення волі. Аляксея Навальнага асудзілі ўмоўна. Яго брат Алег адбывае пакараньне ў Арлоўскай вобласці.

У 2015 годзе ФСВП таксама прасіла змяніць Аляксею Навальнаму ўмоўнае пакаранне на рэальнае ў сувязі з парушэннем ім умоваў выпрабавальнага тэрміну, аднак суд гэтае патрабаванне адхіліў.

Паводле Радыё Свабода