Адключэнне Расіі ад SWIFT могуць успрыняць як абвяшчэнне вайны
Пасля абстрэлу ўкраінскага Марыупаля, які забраў жыцці 30 чалавек, адносіны паміж Расіяй і Захадам у чарговы раз рэзка абвастрыліся
У ЗША і ЕС, дзе ў сувязі з трагедыяй вінавацяць баевікоў, якіх узбройвае Масква, загаварылі аб узмацненні жорсткасці санкцый. Сітуацыю ва Украіне ў панядзелак абмяркуюць на экстранным пасяджэнні пастаянныя прадстаўнікі АБСЕ. У Брусэлі адбудуцца пазачарговыя кансультацыі камісіі НАТА — Украіна. У чацвер кіраўнікі МЗС 28 краін — членаў Еўрасаюза збяруцца на экстранае паседжанне.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас візіту ў Індыю заявіў напярэдадні, што Вашынгтон гатовы працягваць ціск на Расію. Пакуль незразумела, да якой ступені дойдзе ўздзеянне на РФ, аднак крыніцы,
блізкія да Дзярждэпартаменту ЗША, не выключаюць, што Захад усё ж адключыць Расію ад сістэмы SWIFT. Гэта супольнасць сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый — міжнародная
міжбанкавая сістэма перадачы інфармацыі і здзяйснення плацяжоў. Па колькасці карыстальнікаў сістэмы SWIFT Расія займае другое месца пасля ЗША. Ёй карыстаюцца каля 600 вядучых расійскіх банкаў
— больш за палову крэдытных арганізацый краіны. Больш за 80 працэнтаў разлікаў у Расіі праводзіцца праз SWIFT.
Калі дойдзе да адключэння Расіі ад сістэмы SWIFT, супрацьстаянне паміж РФ і Захадам пагражае перарасці ў сапраўдную вайну.
На мінулым тыдні старшыня праўлення банка ВТБ Андрэй Косцін на сесіі «Прагноз па Расіі» ў рамках Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе заявіў, што адключэнне
расійскіх банкаў ад сістэмы SWIFT будзе азначаць разрыў стасункаў ЗША і Расіі. «На маю асабістую думку, увядзенне падобных санкцый будзе азначаць вайну», — сказаў
Косцін.