Абласная адміністрацыя Чарнігаўшчыны ўзятая пратэстоўцамі
Удзельнікі акцыі пратэсту выламалі ўваходныя дзверы і дазволілі міліцыянтам спакойна пакінуць будынак.
У суботу, 25 студзеня, у Чарнігаве некалькі тысяч чалавек пікетавалі абласную адміністрацыю, а пасля пайшлі на штурм. Пэўны час іх стрымлівалі праваахоўнікі і ўдзельнікі праўладнага мітынгу, але пратэстоўцы ўсё ж прабіліся да будынку. Людзі выламалі дзверы з боку аддзелу зваротаў грамадзян.
Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі старшыні Чарнігаўскай абласной адміністрацыі і кіраўніка абласнога савету дэпутатаў. Таксама яны патрабуюць прызнання ўлады Народнай Рады, заклікаюць стварыць атрады народнай самаабароны і перайменаваць адну з вуліц Чарнігава ў гонар абаронцаў вуліцы Грушэўскага, перадае УНІАН.