Расія. Татары просяцца да Назарбаева
У прэсу пратачылася цікавая інфармацыя, якая тычыцца рэакцыі татарскіх і башкірскіх нацыянальна-культурных арганізацый на нядаўнюю прамову Нурсултана Назарбаева наконт неабходнасці стварыць цюркскае міждзяржаўнае фармаванне Цюркскі Саюз.
З улікам таго, што адначасова Астана стварае Еўразійскі Саюз з Мінскам і Масквой, асаблівай увагі цюркская ініцыятыва не атрымала. Аднак яе чамусьці ўсур’ёз успрынялі актывісты татарскага руху ў Расіі. Зараз яны бамбяць адміністрацыю Назарбаева лістамі, у якіх нагадваюць, што цюркі таксама жывуць у Расіі і, адпаведна, маюць права далучыцца да Цюркскага Саюза.
Увогуле, на іх думку, Цюркскі Саюз павінен працягнуцца ад Паўночнага Ледавітага акіяна (Якуція) да Міжземнага мора (Турцыя). Аднак самым арыгінальным ходам стала рашэнне некаторых арганізацый, накшталт Татарскага грамадскага цэнтра Башкірыі, папрасіць Назарбаева прыняць іх арганізацыю ў Цюркскі саюз у якасці асацыяванага сябра.
Паводле расійскай прэсы