18-разовага алімпійскага чэмпіёна дыскваліфікавалі за кіраванне нецвярозым

18-разовы алімпійскі чэмпіён амерыканец Майкл Фелпс дыскваліфікаваны на 6 месяцаў пасля таго, як быў затрыманы за кіраванне  аўтамабілем нецвярозым, паведамляе korrespondent.net.



1514739.jpg

Майкл Фелпс

Таксама ён адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце свету–2015, які пройдзе ў Казані.

Нагадаем, што гэта ўжо не першы выпадак у яго кар'еры. У 19-гадовым узросце амерыканец быў таксама пакараны ўмоўным 18-месячным турэмным зняволеннем за язду нецвярозым ў штаце Мэрыленд.