Трэнер Васіль Хамутоўскі: міліцэйская форма выклікае ў людзей страх, нянавісць і злосць
Былы брамнік зборнай Беларусі ды былы трэнер брамнікаў брэсцкага «Дынама» Васіль Хамутоўскі ў інтэрв'ю самаму вядомаму расійскаму футбольнаму блогеру КраСаве жорстка выказаўся пра беларускіх сілавікоў і тых нямногіх футбалістаў, якія падпісалі ліст праўладных спартсменаў.
Пра сілавікоў
— Ёсць добрая фраза пра афіцэраў: «Можна служыць, а можна выслужвацца». Цяпер яны не служаць, а выслужваюцца. У мяне бацька і мама служылі ў міліцыі, і ў 90-х мы ганарыліся, што бацькі абараняюць закон. А цяпер я не ведаю, што яны робяць.
Скажу нават не пра сябе, а пра людзей, якіх бачу ў нас у
краіне. Людзі страцілі павагу [да іх]. Зараз міліцэйская форма, амапаўская
форма, наогул ваенная, яна ў людзей выклікае страх, нянавісць і злосць. Ты
[павінен] абараняць свой народ, але цяпер адбываецца ўсё па-іншаму.
Пра футбалістаў, якія падпісалі ліст праўладных спартсменаў
— Некаторыя футбалісты мне распавядалі, што іх выклікалі па тры разы спартыўныя дырэктары і казалі: «Ну вы ж усё разумееце». І вось гэтую фразу я чую пастаянна — ад сілавікоў, ад нашых кіраўнікоў.
Футбалісты малайцы, што не завагаліся, падпісалі адзінкі.
Але тыя, якія падпісалі, я іх не асуджаю, але я ім больш рукі не падам. Таму
што гэта значыць, што яны падпісаліся за гвалт і за тое тое, што дзеецца ў краіне, —
распавёў Хамутоўскі.