У Расіі рассакрэцілі дакументы аб вызваленні Мінска ў 1944 годзе
Яны захоўваюцца ў цэнтральным архіве Мінабароны РФ. Рассакрэчванне прымеркавалі да 3 ліпеня, даты вызвалення беларускай сталіцы і Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, піша Еўрарадыё.
Расійскія архівісты змясцілі ў інтэрнэце самыя разнастайныя дакументы — загады, данясенні, газеты, матэрыялы аб узнагародах савецкіх вайскоўцаў. У адным з данясенняў адзначаецца, што Чырвоная Армія прарвалася да Мінска вельмі імкліва, для нямецкага камандавання гэта стала неспадзяванкай. Прыводзіцца кур'ёзны выпадак — ужо пасля вызвалення горада на аэрадром прызямліўся нямецкі самалёт, лётчык не чакаў, што яго сустрэнуць бальшавікі.
Рассакрэчаныя архіўныя дакументы можна пачытаць тут.