Старажытны некропаль часоў ВКЛ знайшлі археолагі пад Чавусамі

Нечаканай знаходкай скончыліся раскопкі ў аграгарадку Радомля Чавускага раёну. Археолагі знайшлі старажытны некропаль, 15 пахаванняў, з якіх 4 належаць дзецям, паведамляе партал TUT.BY.

radomlya_raskopki_arkheologi.jpg


Раскопкі з 4 па 7 ліпеня праводзілі выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага
ўніверсітэту імя Куляшова. Чалавечыя парэшткі знайшлі, калі здымалі культурны слой. 


У верхнінх пластах знаходкі былі шэраговымі, звычайнымі для гэтых мясцінаў. Тут у Х стагоддзі быў пасад горада Радомля — месца жыхарства простага люду. Мы не чакалі, што тут апынецца грунтовы могільнік, — сказала старэйшы выкладчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплінаў МГУ і кіраўнік экспедыцыі Надзея Шуткова.


Археолагі мяркуюць, што ў Радомлі жылі хрысціяне — на гэтую думку наводзіць арыентацыя пахаванняў. Цікава, што могільнік размяшчаўся ў некалькі слаёў. Ніжэйшыя пахаванні можна датаваць XV ст., тыя, што над імі — XVII-м.

Падчас раскопак была закранутая толькі невялікая частка некропалю. Далейшыя працы на гэтым месцы дапамогуць вызначыць яго памеры і колькасць пахаванняў. 
Паводле TUT.BY