Навукоўцы ў Перу ўзнавілі твар знакамітай муміі Лэдзі Као

Навукоўцам у Перу з дапамогай 3D-друку ўдалося аднавіць твар старажытнай жанчыны, якая, як мяркуецца, была магутным палітычным ці рэлігійным лідэрам.

mumija_1.jpg

Лэдзі Као, якую яшчэ называюць Клеапатрай Лацінскай Амерыкі, належала да культуры Мачы на ​​поўначы Перу і памерла 1700 гадоў таму. Яе парэшткі былі знойдзеныя ў 2006 годзе ў разбуранай глінянай пірамідзе побач з Трухільё.
Ускрыццё паказала, што жанчыне было каля 20 гадоў, калі яна памерла, верагодна, з-за ускладненняў пры родах або цяжарнасці. Яе ногі, ступні і твар былі пакрытыя татуіроўкамі з магічнымі сімваламі — змеямі і павукамі.
Навукоўцы змаглі ўзнавіць твар Лэдзі Као, прааналізаваўшы структуру чэрапа і рэшткі.

Парэшткі Лэдзі Као добра захаваліся з-за нізкай вільготнасці ў пахаванні

Парэшткі Лэдзі Као добра захаваліся з-за нізкай вільготнасці ў пахаванні

Лэдзі Као была пахавана з каронай, залатымі і меднымі вырабамі. У пахаванні таксама знайшлі зброю, уключаючы дзве масіўныя баявыя дубінкі і 23 прылады для кідання дзіды.
Мяркуючы па багацці пахавання, яна магла быць жрыцай ці нават палітычным кіраўніком.
Да выяўлення парэшткаў Лэдзі Као лічылася, што толькі мужчыны займалі высокія пасады ў культуры Мачы.Як распавёў міністр культуры Перу Сальвадор дэль Солар, у жанчыны быў авальны твар з высокімі скуламі — гэта рысы сустракаюцца ў многіх сучасных перуанцаў.
«Мы маем гонар прад'явіць гэта дзіўнае спалучэнне будучыні і мінулага: тэхналогіі дазволілі нам убачыць твар палітычнага і рэлігійнага лідэра з культуры мінулага», — заявіў ён.
Паводле BBC