Спрэчка з Раісай Гарбачовай каштавала Чаушэску ўлады і жыцця?
Штогод у снежні ў Румыніі згадваюць падзеі 89-га году, калі абрынуўся рэжым Чаушэску. І кожны год з’яўляюцца новыя падрабазнасці гісторыі, у якой дасюль шмат няяснага.
Сітуацыя яшчэ стала яшчэ больш запутанай пасля нядаўніх заяў былых кіраўнікоў румынскай выведкі. Гутарка пра двух генералаў, якія зрабілі кар’еру пры Чаушэску. Па іх словах, звяржэнне і пакаранне смерцю румынскага лідара былі спланаванай аперацыяй пры ўдзеле СССР.
Пралогам аперацыі была бурная эмацыйная сцэна - за некалькі месяцаў да снежаньскай рэвалюцыі Чаушэску пасварыўся з Гарбачовымі, што і вызначыла ў выніку адмову Масквы падтрымліваць румынскага лідара.
«У адну з начэй паміж Гарбачовым і Чаушэску, пры ўдзеле Раісы Гарбачовай і Алены Чаушэску, адбылася спрэчка. Прычым найбольш актыўнай у спрэчцы была Раіса Гарбачова. Пасля гэтага працэсы палітычнай дэстабілізацыі пачалі імкліва развівацца», - узгадвае адзін з былых сілавікоў сацыялістычнай Румыніі.
Генералы перакананыя, што лідар сацыялістычнай Румыніі быў гатовы на рэформы, аднак часу на іх правядзенне яму не далі. Хутка рэжым быў зрынуты нібы падчас народных хваляванняў, прэзідэнт схоплены, імклікліва асуджаны і расстраляны разам з жонкай.
Паводле румынскай прэсы