Сёння — 18 год са дня смерці Яўгена Шмыгалёва

Яўген Шмыгалёў быў тым, хто разам з Зянонам Пазняком апублікаваў артыкул "Курапаты — дарога смерці".

kurapaty_2_3.jpeg



Публікаванне артыкулу ў 1998 стала знакавым здарэннем у вяртанні Беларусі гістарычнай памяці, выкрыцці злачынстваў сталінізму і ўвогуле моцна паўплывала на здабыццё Беларуссю незалежнасці.
Будучы аўтар артыкулу Яўген Шмыгалёў вучыўся ў вайсковай вучэльні, пасля сканчэння Беларускага палітэхнічнага інстытуту працаваў на мінскім прыборабудаўнічым заводзе. Гісторыя Беларусі была справай ягонага жыцця, якой ён займаўся ў вольны ад працы час.
Сёння ягонае імя ўзгадваюць рэдка. Даследчык гісторыі савецкіх рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў, лічыць, што гэта вялікая гістарычная несправядлівасць:
“Шмыгалёў пачынаў, як і Пазняк – аднолькава.Чалавек здольны быў на гэткі крок: падпісацца пад гэткім артыкулам разам... Нідзе асабліва ягонае імя не гучала, і вельмі сумна, што чалавек, які гэтак шмат зрабіў – што памяць пра яго неяк сышла і засталася толькі ў кантэксце гэтага артыкула...”
1 верасня 2000 году Яўген памёр ад невылечнай хваробы.
Курапаты: дарога смерці — артыкул.