Па Нёмане праплыве карабель вікінгаў
Копія старажытнага судна вікінгаў праплыве ад Бярозаўкі да Горадні.
Тры чалавекі ўжо на працягу трох месяцаў будуюць 14-метровую лодку «Яцвяг». Так у горадзе Бярозаўка Лідскага раёна рыхтуюцца да фестывалю «З вараг у грэкі -
2014», які з 21 па 27 верасня пройдзе ў трох гарадах над Нёманам.
Як распавёў адзін з арганізатараў свята, кіраўнік праекта музея жывой гісторыі «Панямонское гарадзішча» Павал Дарафей, некалькі лодак, стылізаваных пад эпоху ранняга
сярэднявечча, спусцяць на ваду і праплывуць на іх ад Бярозаўкі да Горадні праз Масты.
На берагах гарадоў гледачы ўбачаць, на якіх лодках плавалі вікінгі і славяне, пастраляюць з лукаў, пачуюць музыку ў выкананні фолк-гуртоў і стануць сведкамі майстар-класаў па сярэднявечных
танцах. Акрамя гэтага арганізатары абяцаюць правесці конкурсы па кіданні бервяна і вызначыць самую доўгую бараду. Чакаецца, што ў фестывалі прыме ўдзел сярэднявечны флот з Расіі і
Украіны.
Па словах Паўла Дарафея, праца над лодкай вядзецца з мая, судна з хвоі будуюць тры чалавекі. Дно карабля апрацуюць спецыяльным бярозавым дзёгцем, паставяць ветразь, ўмацуюць 18 вёслаў і спусцяць
на ваду. Адначасова ў лодцы змогуць знаходзіцца каля дваццаці чалавек.
Пасля фестывалю карабель стане экспанатам музея «Панямонское гарадзішча» і будзе выкарыстоўвацца для прагулак турыстаў па рацэ.
vgr.by