Мінск праз шкло. Як беларуская сталіца выглядала ў 1980-х з вокнаў грамадскага транспарту (шмат фота)

У суботу, 9 верасня, Мінск адзначае 956-годдзе. У Дзень горада на розных пляцоўках праходзяць мерапрыемствы, а ўвечары гараджан чакае салют. Тым часам «Анлайнер» прапануе паглядзець, як выглядаў Мінск 40 гадоў таму з вокнаў гарадскіх трамваяў і аўтобусаў.

minsk_1980.jpg

Партал апублікаваў падборку здымкаў фатографа і выкладчыка Вадзіма Качана.

Вадзім Качан у 1980-х гадах шмат здымаў Мінск менавіта з вокнаў аўтобусаў, трамваяў, аўтамабіляў, а яшчэ з прыпынкаў грамадскага транспарту. Падставы былі розныя, і разам з замалёўкамі з жыцця аб'ектыў выхопліваў фрагменты беларускай сталіцы і яе жыхароў.