Фільм «Легенда Грунвальду». Польскі, літоўскі і беларускі погляды на Грунвальдскую бітву
15 ліпеня — гадавіна бітвы пад Грунвальдам. Грунвальд — гэта адна з найвялікшых бітваў сярэднявечнай Еўропы. Яна абрастала легендамі амаль з самага пачатку, але ўсе прызнавалі яе ўплыў на лёс Еўропы.
Ваенныя ды палітычныя вынікі гэтай бітвы выкарыстоўвалі ўсе бакі, якія ўдзельнічалі ў той вайне. Да сённяшняга дня працягваецца спрэчка, хто насамрэч камандаваў аб’яднанымі войскамі
Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, як і дзе загінуў Вялікі магістар, наколькі вялікімі былі арміі.
Фільм паказвае, як цягам стагоддзяў легенда Грунвальду выкарыстоўвалася для партыкулярных палітычных мэтаў. Расповед вядуць польскія гісторыкі Генрык Самсановіч і Роман Тромба, а таксама
гісторыкі з Нямеччыны і Літвы.
З беларускага боку ў фільме ўдзельнічае Генадзь Сагановіч.