Дабрачынны фонд «Крэўскі замак» запрашае на прэзентацыю кнігі аб сцягах Радзівілаў

Прэзентацыя адбудзецца 16 мая ў музеі Максіма Багдановіча.

59994385_356434264982396_2189651593962455040_n.jpg


Дабрачынны фонд "Крэўскі замак" пры падтрымцы культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» запрашае ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча на ўрачыстую прэзентацыю кнігі Старшыні Праўлення Фонда Андрэя Шула-Сянчэўскага "Сцягі княскага роду Радзівілаў XVI-XX стагоддзяў".
У праграме вечарыны:
- гісторыя стварэння кнігі,
- аўтограф-сэсія,
- музычны госць – Алесь Чумакоў.
Гэтая кніга з’яўляецца першай спробай сабраць у адно спадчыну сцягі княскага роду Радзівілаў, створаныя ў перыяд з 16-га па 20-е стагоддзі.
Аўтар правёў маштабную работу і прааналізаваў архіўныя інвентарныя вопісы і рэдкія выявы, што захоўваюцца сёння ў Швецыі, Польшчы, Украіне, Літоўскай Рэспубліцы і звычайна недаступныя для большасці зацікаўленых. Кніга ўтрымлівае тры дзясяткі картак, на якіх змешчаныя аўтэнтычныя выявы сцягоў, а таксама аўтарскія рэканструкцыі з падрабязнай атрыбутацыяй, якія друкуюцца ўпершыню.
Ужо зараз на падставе распрацовак аўтара ў Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку “Нясвіж” была адноўленая сістэма сцягоў Радзівілаў, пачынаючы з 18-га стагоддзя, якая плануецца да далейшага ўключэння ў пастаянную экспазіцыю Нясвіжскага замка.
Прэзентацыя пачнецца 16 мая ў 19.00
Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г. Мінск, вул. М.Багдановіча, д. 7а Пачатак а 19-й.
Уваход вольны.
Падзея ў ВК
Падзея ў Фэйсбуку
Паводле прэс-рэлізу