Змітру Дашкевічу далі 3 сутак арышту

Маладафронтаўцы трэці дзень збіралі ля ГУМа подпісы за перайменаванне вуліцы Леніна ў вуліцу Францысканскую, якую яна мела гістарычна. Збор подпісаў праходзіць у рамках кампаніі дэкамунізацыі, якую абвесціў «Малады фронт». Два дні прайшло без усялякіх эксцэсаў.



daszkevicz_2013.jpeg

«Сёння пазваніў Зміцер Дашкевіч і сказаў, што ў аўтобусе і едзе ў цэнтральны РУУС. Як я зразумела, астатніх людзей ён выправіў і застаўся адзін», — паведаміла жонка Змітра Наста Дашкевіч.

Лідара "Маладога фронта" судзілі у судзе Цэнтральнага раёна, суддзя - Валер Есьман. На актывіста складзены пратакол аб непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі. Рашэнне суда — 3 сутак арышту.

Зміцер Дашкевіч — адзін са сустаршынь «МФ». У жніўні выйшаў на волю пасля 2,5 гадоў зняволення. Цяпер за Дашкевічам замацаваны міліцэйскі надгляд.
 

spring96.org