З 2010-га ў 1937-ы
Цягам апошніх дзён Беларусь, па ацэнках палітыкаў, праваабаронцаў, ды і саміх грамадзян, вярнулася ў часы 1930 гадоў. Серыя вобшукаў у офісах грамадскіх арганізацый, СМІ, кватэрах актыўных грамадзян толькі накаляе абстаноўку. Лідэры апазіцыйных партый і рухаў, якія застаюцца на свабодзе, заяўляюць аб намеры стварыць каардынацыйны камітэт грамадскай салідарнасці з палітвязнямі, патрабуюць паказаць уладзіміра Някляева яго адвакату і блізкім.
Цягам апошніх дзён Беларусь, па ацэнках палітыкаў, праваабаронцаў, ды і саміх грамадзян, вярнулася ў часы 1930 гадоў. Серыя вобшукаў у офісах грамадскіх арганізацый, СМІ, кватэрах актыўных
грамадзян толькі накаляе абстаноўку. Лідэры апазіцыйных партый і рухаў, якія застаюцца на свабодзе, заяўляюць аб намеры стварыць каардынацыйны камітэт грамадскай салідарнасці з палітвязнямі,
патрабуюць паказаць уладзіміра Някляева яго адвакату і блізкім.
Проста трэба лепш рыхтаавацца
Пасля шокавай тэрапіі ад уладаў апазыцыя спрабуе наладзіць сваю дзейнасць, хаця многія яе лідэры і ў зняволенні. Лідэры апазіцыйных партый і рухаў, якія застаюцца на свабодзе, заяўляюць аб
намеры стварыць каардынацыйны камітэт грамадскай салідарнасці з палітвязнямі. Яго задача абагульніць працу розных арганізацый, што займаюцца цяпер дапамогаю вязням, якія трапілі пад арышт пасля
падзей 19 снежня ў Мінску, а таксама дамагацца вызвалення больш чым 20 асобаў, што знаходзяцца ў СІЗА КДБ, і якім пагражаюць вялікія турэмныя тэрміны. “Ужо цэлы тыдзень Уладзіміра Някляева
ніхто не бачыў. У нас ёсьць вялікія сумневы ў праўдзівасці сведчаньняў спадарыні Падсадной, якая з’яўляецца дзяжурным адвакатам і казала, што здароўе Някляева ў парадку. Нас турбуе стан
здароўя Някляева і што з ім адбываецца, мы патрабуем неадкладна паказаць Някляева. Няхай яго пакажуць па тэлебачанні, дадуць сустрэцца з адвакатам. Гэтае пытаньне чакаць не можа, -- заявіў сёння на
прэс-канферэнцыі старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. -- Спадзяемся на як мага хутчэйшае вызваленне ўсіх палітвязняў. Але не выключаем, што змаганне за свабоду нашых сяброў-паплечнікаў можа быць
доўгім. Ніхто не збіраецца перацягваць на сябе коўдру. Каб паказаць, што ўсе мы салідарныя, каб каардынаваць дапамогу, мы бліжэйшымі днямі створым камітэт каардынацыі салідарнасці з
рэпрэсаванымі.
Каардынацыйны камітэт грамадскай салідарнасці будзе адкрыты для новых людзей. Адной з функцый камітэта будзе праўдзівае інфармаванне насельніцтва аб тым, што насамрэч адбываецца ў краіне.
“Мы не можам супрацьстаяць прапагандысцкай машыне, што працуе на баку ўлады, у выглядзе тэлеканалаў, дзяржаўных СМІ. І адна з галоўных задач нашага камітэту салідарнасці – данесці
праўдзівую інфармацыю аб падзеях цяперашніх і 19 снежня. Улада хоча знішчыць сістэмную апазыцыю, каб больш не мець з ёй праблем. І гэта відавочна. Здзіўляе тое, што ніводны чалавек, з тых, хто біў
вокны ў Доме ўраду, не знойдзены. Гэта наводзіць на думку, што правакатараў шукаюць не там. Хутчэй за ўсё іх увогуле не шукаюць, -- зазначае намеснік кіраўніка руху “За
свабоду Віктар Карніенка.
Нягледзячы на сумны вынік масавай вулічнай акцыі пратэсту 19 снежня, калі былі збітыя і затрыманыя сотні яе ўдзельнікаў, апазіцыйныя дзеячы мяркуюць, што вулічная дэмакратыя мае сэнс.
“Калі будзе добра арганізавана, то сэнс у вулічных акцыях ёсць заўсёды. Калі людзі будуць гатовыя выйсці пад нечымі лозунгамі, то гэта можа быць і ў другіх гарадах, а не толькі ў Мінску. Не
трэба гэтага баяцца, чым больш будзе людзей, тым менш будзе ва ўлады спакусы напасці на іх. Проста акцыі трэба рыхтаваць лепш, -- гаворыць Уладзімір Колас. Агулам апазіцыйныя дзеячы
відавочна чакаюць, калі беларускае грамадства сфармулюе сваю пазіцыю да паслявыбарчых падзей апошняга тыдня і праявіць гатоўнасць адстойваць свае правы.
Прадстаўнікі апазіцыі сустракаліся з журналістамі ў памяшканні партыі БНФ – заля для паседжэнняў запоўненая пакункамі, што рыхтуюцца для перадачы арыштаваным. Палітыкі заклікаюць людзей
дапамагаць ужо не рэчамі, а грашамі, якія будуць патрэбныя, каб падтрымаць людзей фінансава пасля выхаду са зняволення.
Праваабаронца: Рэйтынг міліцыі ніжэй плінтуса
Афіцыйныя СМІ, як напрыклад, інфармацыйнае агенцтва Белта, публікуюць віншаванні Аляксандру Лукашэнку ад “соцень кіраўнікоў дзяржаў, у той час калі беларускі рэжым насамрэч
параўноўваюць з дыктатураю Чаўшэску, а віншаванні прыйшлі толькі ад некалькіх лідэраў аўтарытарных краін.
На Раство 25 снежня па краіне пракацілася хваля вобшукаў. У лік “падазроных трапіў і праваабаронца Алег Волчак. Вобшук праводзілі ў яго асабістай кватэры, а таксама ў кватэры
сябра, дзе месціцца офіс грамадскага аб’яднання “Прававая дапамога насельніцтву. У пастанове на вобшук, падпісанай пракурорам Мінска Куліком гаварылася, што Алег Волчэк
падазраецца ў дачыненні да арганізацыі нападу на дзяржаўныя органы, і магчымай падрыхтоўцы ўзброенага супрціву органам улады. Працэдуру вобшуку праводзілі супрацоўнікі КДБ, міліцыянтаў з імі не было.
“Мяне гэта насцярожыла, бо звычайна КДБ працуе па дязржаўных злачынствах, а масавыя беспарадкі 19 снежня за якія быццам бы і заведзеныя крымінальныя справы, гэта кампетэнцыя хутчэй міліцыі,
-- гаворыць праваабаронца Алег Волчак, у мінулым следчы. -- Я выклікаў міліцыю, каб прыехалі і праверылі дакументы людзей, што прыйшлі з вобшукам, бо пасведчанні паказалі не ўсе. Але так і
не дачакаўся міліцыянтаў. У Волчака забралі дыскі, кампутар, на якім была і прыватная інфармацыя – сямейныя відэа- фотаздымкі. “Буду дабівацца вяртання кампутара, бо не
хачу, каб нехта капаўся ў маёй бялізне, -- гаворыць Алег Волчак.
Да ўсяго 27 снежня праваабаронцу выклікалі на допыт у КДБ у якасці сведкі. “Пыталіся як я трапіў на плошчу, што бачыў, хто заклікаў браць парламент, хто біў вокны. Сказаў, што як
праваабаронца амаль заўсёды прысутнічаю на падобных акцыях. Так, я не адмаўляю, што я скандаваў “Свабоду Аўтуховічу!, але гэта маё права. Ад кандыдатаў я не чуў заклікаў граміць
Дом ураду ці браць яго штурмам, наадварот. Віталь Рымашэўскі, напрыклад, спрабаваў уціхамірыць правакатараў, а потым яшчэ і быў збіты амапам, -- расказвае праваабронца пра акалічнасці
допыту.
“Былы старшыня КДБ Юрый Жадобін некалі сказаў, што ў нас усе апазіцыянеры на ўліку. Думаю, што яны цяпер выкарыстоўваюць нагоду, каб “падчысціць кватэры, офісы, і
сабраць правакацыйныя матэрыялы, інфармацыю пра людзей. Канешне, гэтыя вобшукі і элемент запалохвання, каб бліжэйшым часам не было вулічных акцый. Ім трэба зараз неяк супакоіць і ўнутры краіны
грамадскасць і міжнародную супольносць. Але тое, што здарылася справакавала злосць, непрязнь да міліцыі. Я б сказаў, што садызм, прадэманстраваны 19 снежня, разбудзіў нават нянавісць. Рэйтынг міліцыі
ўпаў ніжэй плінтусу. Вось хваляцца высокія чыны, што, маўляў, за 7 хвілін разагналі плошчу, вас бы ў Чачню адправіць, паглядзець як бы там спрацавалі... Ганарацца тым, што збівалі мірных жыхароў,
дзяўчат... Страшна, што няма гонару ў афіцэраў. Увогуле думаю, што народ аклямаецца пасля святаў, і гэтая тэма не заціхне, інфармацыя дойдзе і да глыбінак, -- разважае Алег Волчак аб
поствыбарчых падзеях.